Нам вельмі хацелася зрабіць рэч, якой прыемна валодаць, і якую не сорамна дарыць сябрам. Стылёвы прынт з глыбокім сэнсам і здаровым гонарам. Зроблены паводле «Мапы станаўлення Беларусі».
Выкшталцонае ўпрыгожванне для дома, офіса ці кафэ. Карысны дадатак для дзіцячага пакою ці школьнага класа. Надрукаваны афсетным спосабам на якаснай паперы фармата А1 — 594 × 841 мм. Прадаецца ў тубусе: можна бесперашкодна перасылаць поштай.
Кошт — 29 рублёў
Мапа станаўлення Беларусі — інтэрактыўны праект са стужкай асноўных падзей у гісторыі Беларусі
Ідэя і дызайн — Аляксей Чаранкевіч